БЕЛ

Марыя Бяльковіч

Драматургіня
Жыве ў Варшаве, Польшча

Аўтарка п’ес і драматургічных адаптацый, пастаноўкі і чытанні якіх зробленыя ў Еўропе, Азіі і ЗША. Арыгінальныя п’есы перакладзеныя на польскую, англійскую, чэшскую і нямецкую мовы.

П’есыCV

П’есы

Любое месца, дзе засталіся сляды

Дабрабыт

Мірныя людзі

Няёмкая паўза

Адарваныя пяцелькі

CV

Спампаваць CV (БЕЛ)Спампаваць CV (ENG)Спампаваць CV (PL)

У 2026 г. Марыя Бяльковіч — рэзідэнтка ментарынгавай праграмы для тэатральных дзеячаў Spotlight пры Тэатральным Інстытуце імя Збігнева Рашэўскага. З 2014 па 2019 год Марыя супрацоўнічала з Беларускім Свабодным тэатрам як драматург, акторка і асістэнтка рэжысёра. У 2014 г. Марыя скончыла «Школу маладога пісьменніка» пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Нарадзілася ў 1991 г. у Мінску, Беларусь.

П’есы і драматургічныя адаптацыі

2016

Драматургічная адаптацыя аднайменнай кнігі Арнхільд Лаўвенг «Заўтра я заўжды бывала львом» у суаўтарстве з рэжысёрам Уладзімерам Шчэрбанем

2017

Драматургічная адаптацыя аднайменнай кнігі Змітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы…» у суаўтарстве з рэжысёрам Мікалаем Халезіным

2018

П’еса «Дабрабыт»

2020

П’еса «Мірныя людзі»

2020

П’еса «Адарваныя пяцелькі»

2020

Драматургічная адаптацыя аднайменнай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» у суаўтарстве з рэжысёрам Мікалаем Халезіным

2022

П’еса «Любое месца, дзе засталіся сляды»

2026

П’еса «Няёмкая паўза»

Спектаклі і сцэнічныя чытанні

«Заўтра я заўжды бывала львом»

2016

Спектакль, рэжысёр Уладзімер Шчэрбань, Беларускі Свабодны тэатр, Вялікабрытанія

«Быў у пана верабейка гаварушчы…»

2017

Спектакль, рэжысёр Мікалай Халезін, Беларускі Свабодны тэатр, Беларусь

«Дабрабыт»

2019

Сцэнічнае чытанне, рэжысёр Павел Зорын, тэатр Les Partisans, Расія

2019

Сцэнічнае чытанне, рэжысёр Герман Грэкаў, Тэатр 18+, Расія

2019

Спектакль, рэжысёрка Юлія Шаўчук, Беларускі Свабодны тэатр, Беларусь

2021

Сцэнічнае чытанне, рэжысёр Дзмітрый Багаслаўскі, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Беларусь

«Сабакі Еўропы»

2020

Спектакль, рэжысёры Мікалай Халезін і Наталля Каляда, Беларускі Свабодны тэатр, Беларусь; 2022, Вялікабрытанія

«Любое месца, дзе засталіся сляды»

2022

Сцэнічнае чытанне, рэжысёрка Анастасія Тарасава, тэатр ARTиШОК, Казахстан

2022

Сцэнічнае чытанне, рэжысёрка Таццяна Касмыніна, тэатр Vaba Lava, Эстонія

2023

Сцэнічнае чытанне, рэжысёрка электра лібертэ, тэатр Şişli Municipality Nazim Hikmet, Турцыя

2023

Сцэнічнае чытанне, рэжысёрка Яўгенія Натанава, тэатр «Маленькі», Ізраіль

2023

Спектакль, рэжысёрка Яўгенія Натанава, тэатр «Маленькі», Ізраіль

2024

Сцэнічнае чытанне, рэжысёр Эдвард Эйнхорн, тэатральны фестываль «Rehearsal for Truth» у гонар Вацлава Гавела, ЗША

2024

Сцэнічнае чытанне, рэжысёрка Анна Сабалеўская, тэатральны фестываль «Другая спроба», Польшча

2026

Сцэнічнае чытанне, рэжысёрка Бажэна Шамовіч, тэатральны фестываль «Dramatyzacja», Польшча

2026

Сцэнічнае чытанне, рэжысёрка Бажэна Шамовіч, праект «Адкрытая сцэна», Тэатральны Інстытут імя Збігнева Рашэўскага, Польшча

«Няёмкая паўза»

2026

Сцэнічнае чытанне, рэжысёр Эдвард Эйнхорн, тэатральны фестываль «Rehearsal for Truth» у гонар Вацлава Гавела, ЗША

Публікацыі

Анталогія сучаснай беларускай драматургіі «Усё нармальна. Яе версія» – Логвінаў, Мінск, 2019

Анталогія сучаснай беларускай драматургіі ў перакладзе на чэшскую мову «DRAMA.BY» – Větrné mlýny, Брно, 2022/2023

Анталогія сучаснай беларускай драматургіі «Унутры словаў» – Цымбераў, Мінск, 2023

Часопіс сучаснай драматургіі «Dialog» – Numer 12/2025

Драматургічныя ўзнагароды

Дабрабыт (2018)

Шорт-ліст Міжнароднага фестывалю сучаснай драматургіі «Любімаўка-2019»

Спіс адзначаных Конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2019»

Лонг-ліст Конкурсу новай драмы «Рэмарка-2019»

Мірныя людзі (2020)

Шорт-ліст Конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2020»

Лонг-ліст Конкурсу новай драмы «Рэмарка-2020»

Адарваныя пяцелькі (2020)

Спіс адзначаных Конкурсу-фестывалю сучаснай беларускай драматургіі «WriteBox-2020»

Любое месца, дзе засталіся сляды (2022)

Шорт-ліст Конкурсу сучаснай беларускай драматургіі «II Дзея» ад Цэнтра беларускай драматургіі пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (2022)

Шорт-ліст Міжнароднага фестывалю сучаснай драматургіі «Любімаўка» (2022)

Шорт-ліст Конкурсу новай драмы «Рэмарка» (2022)

Спіс п’ес, рэкамендаваных да пастаноўкі ў Польшчы і замежжы ад Драматургічнай прэміі тэатра г. Быдгошч «AURORA» (2022)

Лонг-ліст Міжнароднай рэжысёрскай і драматургічнай лабараторыі «Кропка зборкі» (2024)

Заўтра я заўжды бывала львомBelarus Free Theatre, 2016
Заўтра я заўжды бывала львом, Belarus Free Theatre, 2016Фота: Marilyn Kingwill
Быў у пана верабейка гаварушчы…Belarus Free Theatre, 2017
Быў у пана верабейка гаварушчы…, Belarus Free Theatre, 2017
ДабрабытBelarus Free Theatre, 2019
Дабрабыт, Belarus Free Theatre, 2019Фота: Mikalai Kuprych
Сабакі ЕўропыBelarus Free Theatre
Сабакі Еўропы, Belarus Free TheatreФота: Mikalai Kuprych
Любое месца, дзе засталіся слядыТэатр «Маленькі», 2023
Любое месца, дзе засталіся сляды, Тэатр «Маленькі», 2023Фота: Anton Sverdlov
Няёмкая паўзаТэатральны фестываль «Rehearsal for Truth» у гонар Вацлава Гавела, 2026
Няёмкая паўза, Тэатральны фестываль «Rehearsal for Truth» у гонар Вацлава Гавела, 2026Фота: Steve Prue

Кантакты

Па пытаннях пастановак, чытанняў, перакладаў і супрацоўніцтва.